На вуліцы Чапаева ў райцэнтры кіпіць работа - ідзе рамонт двухпавярховага жылога дома.
Работы вядуцца па замове Дзятлаўскага РУП ЖКГ, згодна з перспектыўнай праграмай па капітальным рамонце на 2021 год.
Будаўнікі з лідскага ТАА “Лайнберг-Груп” пры ўдзеле мясцовых камунальнікаў праводзяць цеплавую рэабілітацыю фасада дома і капітальны рамонт даху. Таксама ў доме будуць абноўлены сістэмы камунікацыі і добраўпарадкавана тэрыторыя каля дома.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Наталля АВЯРЧУК Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ // Газета "Перамога"-2021-23 апреля. Режим доступа: URL: http://diatlovonews.by/2021/04/u-dzyatlave-ramantujuc-dom/